Метро - Навігацыя - Даступнасць

Чым мы займаемся

Для каго?

Наша праца можа быць карысная і цікавая ўсім, хто карыстаецца метро. Зараз асаблівую ўвагу мы надаем патрэбам маламабільных груп насельніцтва – інвалідаў-вазочнікаў, бацькоў з дзіцячымі вазкамі, сталых людзей, пасажыраў, якія вандруюць з габарытным багажом, і г.д. Але хутка з’явяцца сэрвісы і для звычайных карыстальнікаў.

Навошта?

Мы хочам, каб карыстацца метро стала зручней. Для гэтага трэба ведаць, напрыклад, які выхад у горад бліжэй за ўсё да пункта прызначення або як туды лепш даехаць з цяжкой валізай. Сабраныя намі дадзеныя таксама могуць выкарыстоўвацца пры абмеркаванні і прыняцці рашэнняў аб паляпшэнні даступнасці і навігацыі ў метро.

Як вам дапамагчы?

Поспех нашага праекту ў кожным канкрэтным горадзе ў значнай ступені залежыць ад таго, ці гатовы жыхары гэтага гораду развіваць і падрымліваць яго. Нам увесь час патрэбна дапамога са збіраннем і абнаўленнам дадзеных. Калі ласка, звяжыцеся з намі, і мы распавядзем, як вы можаце далучыцца да ўдзелу ў праекце. Калі вы ўжо ведаеце, чым канкрэтна хацелі бы заняцца, гэта таксама файна, мы будзем рады пачуць вашу ідэю і абмеркаваць магчымыя спосабы супрацоўніцтва.