Метро - Навігацыя - Даступнасць

Пытанні і адказы

Агульныя

  • Колькі чалавек удзельнічаюць у рабоце над праектам і хто вы такія?

    Над рознымі накірункамі праекту ў розны час працавалі і працягваюць працаваць наступныя людзі:

    – Максім Дубінін (fb) – генератар ідэй і ўсё астатняе патроху

    – Ганна Смірнова (fb) – каардынацыя, аналітыка, інфаграфіка, падрыхтоўка і праверка дадзенных

    – Глеб Канунникаў (fb) – каардынацыя праекту у Мiнску

    – Илля Звераў (osm) – арыгінальная ідэя і збіранне дадзенных у Санкт-Пецярбургу

    – Дзяніс Рыкаў (twitter) – бэкэнд і збіранне дадзеных у Новасібірску

    – Дзяніс Зяньковіч (web), Іван Кавалёў (vk), Віктар Іваноў i Канстанцін Гардзееў – вэб-дадатак

    – Дзмітрый Барышнікаў (gislab), Стас Петракоў (fb) і Мікіта Кірын – Android-дадатак

    – Макс Смірноў (fb) – iOS-дадатак

    – Андрэй Сідаровіч (fb) – wordpress

    – Кшыштаф Мадэйcкі (fb), Зузанна Подвиньская (fb), Улад Лаўрычэнка (fb), Глеб Канунникаў (fb), Алiна Радачынская (fb), Віталій Пчолкін (fb) – пераклады на польскую, беларускую, украінскую мовы.

    – Антон Падольскі (vk), Арцём Святлоў (lj), Илля Петушкоў (twitter), Вольга Янюк, Яўгенія Селязнёва (vk), Сяргей Ляшчына (fb), Аляксандр Дзежын (twitter), Дзімтрый Колесаў (fb) – збіранне дадзеных у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Казані, Самары, Ніжнім Ноўгарадзе.

    Акрамя таго, нам дапамагаюць некамерцыйныя арганізацыі і супольнасці па ўсім свеце.

  • Навошта вы зрабілі гэты праект?

    Прычынаў некалькі.
    1. Мы шмат займаемся грамадскімі праектамі, рабілі праекты па дзіцячых дамах, выбарах і іншых тэмах. Мы лічым сябе сацыяльна адказным бізнэсам.

    2. Нам хочацца больш справядлівых адносінаў да інвалідаў і мы хочам хоць крыху палегчыць ім жыццё. Для гэтага мы стварылі і падтрымліваем дадаткі “Метро для ўсіх”, якія могуць быць карыснымі ўсім карыстальнікам метро, асабліва людзям з абмежаванай рухомасцю (людзям у крэслах-вазках, сталым людзям, бацькам з дзіцячымі вазкамі і інш.)

    3. Мы горача любім геаінфарматыку, картаграфію і ўсё, што з імі звязана, і хочам выкарыстоўваць нашыя веды для таго, каб карыстацца метро стала прасцей для ўсіх. Для гэтага мы стварылі дадатак MyWay.io і працягваем працаваць над стварэннем адзінага навігацыйнага дадатку, яки зробіць паездкі ў грамадскім транспарце зручней і прыемней.

  • Інвалідам нічога не дапаможа ў метро, навошта вы марнуеце час?

    Па-першае, гэта залежыць ад канкрэтнай метрасістэмы. Некаторыя метрапалітэны цалкам даступны.
    Па-другое, што калі мы можам палегчыць ім жыццё сваім праектам хоць крыху, тады нам варта яго рабіць.
    Мы не спадзяемся, што ён зменіць сітуацыю за дзень, мы прывыклі да доўгатэрміновых ініцыятываў і будзем імкнуцца падтрыліваць іх столькі, сколькі здолеем. Менш чым за 2 гады мы падрыхтавалі падрабязны Даклад пра даступнасць маскоўскага метро, пачалі весці Рэйтынг даступнасці метро (Metro4All SAR), атрымалі афіцыйнае прызнанне і падтрымку нашых дадаткуў з боку Кіеўскага метрапалітэну, сабралі дадзеныя ў 14 гарадах, размешчаных у 7 краінах, і гэта толькі пачатак.

  • Я знайшоў памылку, хачу прапанаваць вам новую ідэю або задаць пытанне, як гэта лепей зрабіць?

    Вы можаце скарыстацца для гэтага формай зваротнай сувязі або любым іншым спосабам, пазначаным на старонцы Кантакты.
    Мы таксама будзем рады бачыць вашыя паведамленні і водгукі на старонках нашых дадаткаў у Google Play і App Store, пішыце і мы абавязкова адкажам.

Методыка і збіранне дадзеных

  • Дзе вы бралі дадзенныя па станцыях?

    Усе дадзенныя па станцыях мы збіралі уласнаручна.
    Мы абыйшлі ўсе станцыі метрапалітэну, замалявалі ўсе схемы спачатку ўручную. Рулеткай і ўзроўнем мы вымерылі ўсе элементы інфраструктуры. Падрабязней наша методыка збору дадзенных апісана тут.

  • Кім сабраныя дадзенныя?

    Усе дадзеныя, за выключэннем дадзеных па кіеўскім метро, збіраліся супрацоўнікамі, стажорамі NextGIS або па адмысловай замове. У Кіеве збіраць дадзеныя дапамагалі валанцёры ГПА “Права людини”.

  • Ці магу я далучыцца да вас і паўдзельнічаць у карціраванні станцый метро ў сваім горадзе?

    Вядома! Поспех нашага праекту ў кожным канкрэтным горадзе ў значнай ступені залежыць ад таго, ці гатовы жыхары гэтага гораду развіваць і падрымліваць яго. Нам увесь час патрэбна дапамога са збіраннем і абнаўленнам дадзеных. Калі ласка, звяжыцеся з намі, і мы распавядзем, як вы можаце далучыцца да ўдзелу ў праекце. Калі вы ўжо ведаеце, чым канкрэтна хацелі бы заняцца, гэта таксама файна, мы будзем рады пачуць вашу ідэю і абмеркаваць магчымыя спосабы супрацоўніцтва.

Схемы станцый і карты выхадаў

  • Навошта патрэбна схема станцыі?

    Схема дае поўную інфармацыю пра ўсе перашкоды на станцыі (лесвіцы, нахільныя паверхні, вузкія месцы) і пра тое, ці ёсць на станцыі інфраструктура, з дапамогай якой можна пазбегнуць гэтых перашкод (ліфты, пандусы, пад’ёмныя платформы і г.д.). Схемы таксама дапамагаюць арыентавацца і хутка знаходзіць правільны маршрут на складаных станцыях з вялікай колькасцю пераходаў між платформамі і выхадаў у горад.

  • У вас на схемах выкарыстоўваюцца нейкія дзіўныя сімвалы — як зразумець, што яны значаць?

    Сістэма сімвалаў для схемаў станцый была распрацавана намі самастойна. Легенду для схемаў можна спампаваць тут. Мы разумеем, што не ўсім карыстальнікам такія схемы падаюцца інтуітыўна зразумелымі, таму мы працуем над паляпшэннем дызайну, уключаючы эксперыменты з 3D-тэхналогіямі. Што-нішто ўжо можам паказаць.

  • Адкуль вы ўзялі нумары выхадаў у горад?

    У тых выпадках, калі на станцыі выкарыстоўваецца афіцыйная нумарацыя выхадаў (напрыклад, на станцыі Лубянка ў Маскве або на станцыі Новачаркаская ў Санкт-Пецярбургу, або ў Новасібірску), мы выкарыстоўвалі яе. Але для большасці станцый мы вымушны былі самастойна прысвойваць уваходам/выхадам унікальныя нумары. Менавіта як мы гэта рабілі і ўвогуле навошта патрэбны нумары выхадаў – чытайце тут.

  • Што рабіць, калі я знайшоў памылку на схеме?

    Калі ласка, паведаміце нам, мы абавязкова яе выправім.
    Вы можаце скарыстацца для гэтага формай зваротнай сувязі або любым іншым спосабам, пазначанным на старонцы Кантакты.

Пытанні пра выкарыстанне дадаткаў

  • У чым розніца між наладамі «Я ў крэсле-вазку» і «Я з дзіцячым вазком»?

    Адрозненняў пакуль ня так шмат.
    Калі вы на інвалідным вазку і вы пазначылі яго шырыню, падсвецяцца ўсе ўваходы/выхады, дзе ёсць турнікеты або праходы, якія вужэй, чым ваш вазок.
    Калі ў вас дзіцячы вазок і вы задалі адлегласць між коламі, для вас таксама падсвецяцца патэнцыйна праблемныя ўваходы/выхады.
    Напрыклад, усе рэйкі будуць правераныя на прадмет таго, каб адлегласць між імі была не менш і не больш, чым шырыня колавай базы вашага дзіцячага вазку.

  • Чаму сістэма не прапаноўвае мне іншы маршрут з улікам маіх абмежаванняў?

    Фактычна, пакуль маршрут, які пракладываецца, ніяк не залежыць ад перашкодаў.
    На дадзенны момант наша сістэма з’яўляецца інфармацыйнай, то бок паказвае праблемы, але не рэкамендацыйнай, то бок яна не прапаноўвае варыянты іх рашэння.
    Мы збіраемся ўсё гэта развіваць далей.
    Наш першы крок у накірунку рэкамендацый – падсветка выхадаў у залежнасці ад вашых абмежаванняў.

  • Іншыя мабільныя навігатары па метро маюць поўныя схемы метрапалітэнаў. А чаму вы не маеце?

    Першапачаткова наш дадатак ствараўся, каб палегчыць навігацыю ўнутры станцый метро, і менавіта на вырашэнне гэтай задачы пайшла значная частка нашых намаганняў. У большасці іншых дадаткаў ёсць схемы метрапалітэнаў, але практычна нідзе вы не знойдзеце тую інфармацыю, якая ёсць у нас (напрыклад, на якім пераходзе вас чакае менш перашкодаў, або які выхад у горад бліжэй да канцавога пункту прызначэння). Пры гэтым мы разумеем, што агульныя схемы метро вельмі дапамагаюць пры перамяшчэнні па горадзе, і плануем дадаць іх ва ўсе нашыя дадаткі пры першай жа магчымасці.

  • Чаму ў вашым дадатку няма інструкцый для невідушчых і слабавідушчых пасажыраў?

    Першапачаткова мы не разлічвалі, што наш дадатак будзе выкарыстоўвацца невідушчымі або слабавідушчымі пасажырамі, і на гэтай стадыі даволі складана адаптаваць яго такім чынам, каб яны змаглі яго выкарыстоўваць. Нягледзячы на гэта, мы праводзілі даследванне патрэбаў невідушчых і слабавідушчых і маем уяўленне пра тое, што ім патрэбна ў навігатары па метро, так што распрацоўка падобнага дадатку безумоўна уваходзіць у нашыя планы.

  • Чаму ваш дадатак не паказвае, якія станцыі і маршруты з’яўляюцца даступнымі пры дапамозе супрацоўнікаў метрапалітэну?

    Праект “Метро для ўсіх” не звязаны з адміністрацыямі метрапалітэнаў і не можа гарантаваць прадастаўлення імі якой-небудзь дапамогі маламабільным пасажырам. Але для вашай зручнасці мы сабралі ў адным месцы інфармацыю пра паслугі афіцыйных службаў метрапалітэнаў для маламабільных групаў насельніцтва і размясцілі яе тут.

  • Мабільны дадатак увесь час вылятае пры запуску або піша: “Памылковыя дадзеныя.”, што рабіць?

    Часам так здараецца, калі пры загрузцы базы дадзеных адбыўся збой.
    Паспрабуйце ачысціць дадзеныя:
    Налады -> Дадаткі -> Metro4all -> Ачысціць дадзеныя
    Пераканайцеся, што вы маеце падлучэнне да інтэрнэту. Пры наступным запуску дадатку ён прапануе зноў спампаваць дадзеныя.
    Таксама на мабільнай прыладзе не павінна быць дадаткаў (фаервол, антывірус), якія блакуюць падлучэнне да metro4all.org.

  • У вашым iOS-дадатку вельмі мала фунцый, нават у параўнанні з Android-дадаткам. Чаму?

    Мы пачалі працаваць над дадаткам для iOS значна пазней, чым над дадаткам для
    Android. На жаль, каб дачакацца, пакуль яно зраўняецца па фунцыянальнасці з Android-дадаткам, прыйдзецца пачакаць яшчэ які час.