Метро - Навігацыя - Даступнасць

Рэйтынг даступнасці метро Metro4All (Metro4All SAR) – гэта вынік незалежнай ацэнкі даступнасці метрапалітэнаў, праведзены ў рамках праекту”Метро для ўсіх”. Metro4All SAR заснаваны на адкрытых дадзеных, сабраных удзельнікамі праекту Metro4All паводле пэўнай метадалогіі.

Для ацэнкі даступнасці метрапалітэнаў выкарыстоўваліся 2 асноўных крытэра:

  • працэнтная доля ўнутрыстанцыйных маршрутаў*, даступных** для маламабільных карыстальнікаў;
  • працэнтная доля станцый метро, даступных*** для маламабільных карыстальнікаў.

Даступнасць станцый vs Даступнасць маршрутаў

Вызначэнне станцыі як даступнай не заўсёды дакладна. Наяўнасць ліфта ля аднаго з уваходаў на станцыю не азначае даступнасці любога іншага ўваходу на тую ж станцыю, што не дазваляе казаць нам пра “поўную” даступнасць станцыі. З гэтай прычыны мы выкарыстоўваем 2 асноўных крытэра даступнасці: агульны (даступнасць станцыі) і канкрэтны (даступнасць маршруту). Другі крытэр больш дакладны, але мусіць выкарыстоўвацца акуратна, бо 100% даступнасць для складанага транспартнага вузла часцяком невыканальна па вызначэнні.

Катэгорыі карыстальнікаў

Па стане на чэрвень 2015 году даступнасць метрапалітэнаў ацэньваецца для 3 катэгорый маламабільных карыстальніка:

  • пасажыраў на крэсле-вазку,
  • сталых людзей,
  • бацькоў з дзіцячымі вазкамі.

Даступны ўнутрыстанцыйны маршрут азначае:

1) для пасажыраў на крэсле-вазку::
– поўная адсутнасць прыступкаў;
– адсутнасць эскалатараў;
– нахіл праходаў/пандусаў не больш за 6 градусаў;
– шырыня праходаў/дзвярэй/турнікетаў не менш за 70 см;
– выкарыстанне ліфтаў і пад’ёмнікаў магчыма пры адсутнасці супрацоўнікаў метрапалітэну;

2) для сталых людзей:
– не больш за 2 прыступкі;
– нахіл праходаў/пандусаў не больш за 8 градусаў;
– выкарыстанне ліфтаў і пад’ёмнікаў магчыма пры адсутнасці супрацоўнікаў метрапалітэну;

3) для бацькоў з дзіцячымі вазкамі:
– не больш за 2 прыступкі;
– шырыня праходаў/дзвярэй/турнікетаў не менш за 70 см;
– выкарыстанне ліфтаў і пад’ёмнікаў магчыма пры адсутнасці супрацоўнікаў метрапалітэну.

Парадак ранжыравання

Даступнасць пасажыраў на крэсле-вазку – найбольш значны крытэр і выкарытоўвацца для ранжыравання метрапалітэнаў у першую чаргу.
Даступнасць для сталых людзей – наступны паводле значнасці крытэр і выкарыстоўваецца для ранжыравання метрапалітэнаў у выпадку супадаючых значэнняў паводле крытэра даступнасці для пасажыраў на крэсле-вазку.
Даступнасць для бацькоў з дзіцячымі вазкамі – наступны паводле значнасці крытэр і выкарыстоўваецца для ранжыравання метрапалітэнаў у выпадку супадаючых значэнняў паводле даступнасці для пасажыраў на крэсле-вазку і сталых людзей.

Заўвагі:

* “Унутрыстанцыйныя маршруты” – шляхі карыстальнікаў ад усіх уваходаў на станцыю да платформы (маршруты на ўваход), і ад платформы да ўсіх выхадаў са станцыі (маршруты на выхад).

** “Даступны унутрыстанцыйны маршрут” азначае, што карыстальнік можа патрапіць на станцыю і дабрацца да платформы без дапамогі трэціх асоб (даступны маршрут на ўваход), або дабрацца ад платформы да выхаду са станцыі без дапамогі трэціх асоб (даступны маршрут на выхад).

*** “Даступная станцыя” азначае, што на станцыі ёсць як мінімум адзін даступны ўнутрыстанцыйны маршрут (на ўваход або на выхад).