Афіцыйныя службы дапамогі
Для вашай зручнасці мы сабралі ў адным месцы інфармацыю пра паслугі афіцыйных службаў метрапалітэнаў для маламабільных групаў насельніцтва.
Калі ласка, звярніце ўвагу, што праект “Метро для ўсіх” не звязаны з адміністрацыямі метрапалітэнаў і не можа гарантаваць выкананне пазначаных ніжэй паслуг.
Калі вы знайшлі памылку або вы маеце дадатковую інфармацыю — звяжыцеся з намі.
Масква
Паслугі па суправаджэнні ў метрапалітэне маламабільных асоб аказваюцца Цэнтрам забеспячэння мабільнасці пасажыраў.
Падаць заяўку можна:
- па тэлефоне (факсу): +7 (495) 622-73-41
- праз інтэрнэт
Час абслугоўвання пасажыраў па заяўках штодзённа з 8:30 да 19:30.
Заяўка запаўняецца не пазней, чым за 3 гадзіны да часу сустрэчы.
Інспектары Цэнтру забеспячэння мабільнасці пасажыраў працуюць на 87 станцыях.
Дзяжурства супрацоўнікаў Цэнтру штодзённа з 10:00 да 17:00.
Крыніца
Пракласці даступны маршрут у Маскве
Санкт-Пецярбург
Паслугі па суправаджэнні ў метрапалітэне маламабільных асоб аказваюцца супрацоўнікамі Службы кантролю на метрапалітэне і замаўляюцца праз Інфармацыйна-даведачны цэнтр.
Телэфон: +7 800 350 11 55
Час абслугоўвання маламабільных пасажыраў: у гадзіны работы метро.
Да Вас падыйдзе супрацоўнік метрапалітэну і акажа дапамогу.
Калі Вы ўжо апынуліся ў весцібюле станцыі і Вам неабходна дапамога, належыць звярнуцца да супрацоўніка метрапалітэну, які дзяжурыць ля ўваходных турнікетаў.
Для транспартыроўкі пасажыраў у крэслах-вазках па лесвічных маршах выкарыстоўваюцца мабільныя лесвічныя (гусенічныя) пад’ёмнікі.
У выпадках, калі габарытныя памеры крэсла-вазка не адпавядаюць тэхнічным характарыстыкам мабільнага лесвічнага пад’ёмніка або інвалід адмаўляецца ад перамячшэння з прымяненнем пазначанага тыпу прыстасаванняў, перамячшэнне па лесвічных маршах ажыццяўляецца без выкарыстання адмысловых прыстасаванняў. У гэтых выпадках перавозка ажыццяўляецца пры дапамозе двух суправаджаючых, адзін з якіх работнік метрапалітэну.
Для транспартыроўкі пасажыраў у крэслах-вазках па эскалатарах выкарытоўваюцца спеціалізаванныя пад’ёмна-спускавыя прыстасаванні. Транспартыроўка ажыццяўляецц супрацоўнікам метрапалітэну. Пры гэтым выкарыстоўваецца дзейны эскалатар.
У выпадках, калі габарытныя памеры крэсла-вазка не адпавядаюць тэхнічным характарыстыкам пад’ёмна-спускавога прыстасавання або інвалід адмаўляецца ад перамяшчэння з прымяненнем пад’ёмна-спускавых прыстасаванняў, перамяшчэнне ажыццяўляецца толькі на рэзэрвовым эскалатары (пры яго наяўнасці) без выкарыстання адмыслоўных прыстасаванняў. У гэтых выпадках перавозка ажыццяўляецца пры дапамозе двух суправаджаючых, адзін з якіх работнік метрапалітэну.
У выпадках, калі пасажыр перасоўваецца пры дапамозе хадункоў, перамяшчэнне дадзенага пасажыра ажыццяўляецца толькі на рэзэрвовым эскалатары (пры яго наяўнасці) з двума суправаджаючымі асобамі, адно з якіх работнік метрапалітэну.
Крыніца
Пракласці даступны маршрут у Санкт-Пецярбургу
Ніжні Ноўгарад
Пры звароце інваліда-вазочніка на любой станцыі да работніка метрапалітэну на кантрольна-прапускным пункце яму будзе аказаная дапамога.
Для скарачэння часу чакання дастаўкі мабільнага гусенічнага пад’ёмніка вышэйпазначаныя грамадзяне могуць загадзя падаць заяўку адміністрацыі метрапалітэну.
Тэлефоны для падачы заяўкі: +7 (831) 249-95-50 або +7 (831) 245-58-07
У заяўцы пазначаецца маршрут і мяркуемы час ажыццяўлення паездкі.
Крыніца
Пракласці даступны маршрут у Ніжнім Ноўгарадзе
Екацерынбург
Для аператыўнага і камфортнага перамяшчэння на станцыях маламабільныя пасажыры могуць пакінуць заяўку.
Заяўка падаецца не пазней, чым за 30-40 хвілін да часу сустрэчы.
Тэлефон: +7 (343) 358-04-77
У заяўцы неабходна пазначыць час і станцыю прыбыцця, станцыю прызначэння і наяўнасць суправаджаючых.
Крыніца
Пракласці даступны маршрут у Екацерынбургу
Новасібірск
Дапамога інвалідам на інвалідных вазках у суправаджэнні і транспартыроўцы ў межах метрапалітэну з выкарыстаннем мабільнага гусенічнага лесвічнага пад’ёмніка. Мабільны гусенічны лесвічны пад’ёмнік дазваляе транспартаваць розныя тыппы ручных інвалідных вазкоў з дзвюма вялікімі коламі і мае грузапад’ёмнасць да 130 кг.
Заяўка адміністрацыі метрапалітэну падаецца загадзя.
Тэлефон: +7 (383) 222-49-80
У заяўцы неабходна пазначыць ўваход станцыі метрапалітэну, з якога неабходна ажыццявіць перавозкі, станцыю прызначэння і час прыбыцця пасажыра.
Дапамога ажыццяўляецца ў гадзіны найменшага пасажырапатоку – з 10-00 да 16-00.
Крыніца
Пракласці даступны маршрут у Новасібірску
Мінск
Дапамога ў перавозцы пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі на інвалідных вазках.
Заяўка падаецца загадзя па тэлефоне.
Тэлефоны:
- Маскоўская лінія: +375 (17) 219-56-12 або +375 (17) 200-19-22
- Аўтазаводская лінія: +375 (17) 219-56-16 або +375 (17) 327-49-22
Паведаміце дыспетчару пра мяркуемы маршрут руху, час прыбыцця на пачатковую станцыю і нумар уваходу на станцыю адпаведна схеме. У пазначаны час да вас выйдзе супрацоўнік метрапалітэну і акажа дапамогу ў дастаўцы на платформу.
Уваходы, якія абсталяваныя нахільнымі лесвічнымі платформамі, маюць адмысловую панэль з кнопкай “Сувязь з аператарам”. Націснуўшы кнопку, назавіце нумар уваходу на станцыю і дачакайцеся супрацоўніка метрапалітэну, які акажа вам дапамогу ў перасоўванні па нахільнай лесвічнай платформе.
Калі вы спусціліся да касавай залы станцыі самастойна і ля ўваходу ў дзверы вам неабходная дапамогу – скарыстайцеся кнопкай экстраннай сувязі “sos-info” (панэль жоўтага колеру з перагаворнай прыладай), размешчанай ля ўваходу ў вестыбюль або ля касавых акенцаў.
Для аказання дапамогі ў перасоўванні пасажыра з абмежаванымі магчымасцямі па эскалатарным стужкам належыць звярнуцца да любога супрацоўніка метрапалітэну, які знаходзіцца ў вестыбюле станцыі.
Крыніца